Падатковыя паступленні ў бюджэт Менска выраслі на 1,9%



На 1 снежня ў кансалідаваны бюджэт Менска паступіла 10,1 млрд рублёў. У параўнанні з такім жа леташнім перыядам паступленні выраслі на 187,6 млн рублёў, або на 1,9%, паведамляе прэс-цэнтр інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Менску.

Недзяржаўнаму сектару эканомікі належыць 70,8% плацяжоў у бюджэт (у тым ліку недзяржаўным арганізацыям — 65,7%, індывідуальным прадпрымальнікам — 1,7%, фізічным асобам — 3,4%) і 29,2% — дзяржаўнаму.

Паводле звестак МПЗ, асноўная частка даходаў бюджэту сталіцы (97,5%) сфарміраваная за кошт плацяжоў, выплачаных у добраахвотным парадку.

Кансалідаваны бюджэт Менска на 44,4% сфарміраваны паступленнямі падатку на дададзены кошт.

Значныя аб’ёмы плацяжоў па падаходным падатку (14,0%), падатку на прыбытак (11,9%), акцызах (6,1%), зямельным падатку (2,2%), падатку на даходы (2,1%), падатку на нерухомасць (2,0%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання (1,7%).

belapan.by