Падскочылі цэны на нафту



Кошт сакавіцкіх кантрактаў на нафту Brent склаў больш за 91 даляр за барэль. Такіх цэн не было ад кастрычніка 2014 года. Цана ф’ючарсаў на WTI на сакавік павялічылася на 1,23%, і складае 87,89 за барэль. Агулам цэны на нафту выраслі прыкладна на 17% за месяц.

Аналітыкі адзначаюць, што цана нафты павялічылася ў сувязі з ростам напружанасці паміж Расеяй і Украінай. На тле супрацьстаяння з Расеяй расце занепакоенасць энергетычнай бяспекай Еўропы.

[manual_related_posts]