Пакет акцый берасцейскага ЦУМа прададзены за 14,7 тысячы рублёў



Берасцейскі гарвыканкам 30 сакавіка прадаў пакет акцый ААТ „Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг” у памеры 2,43% статутнага фонду, які знаходзіўся ва ўласнасці Берасця, паведамілі ў Дзяржкаммаёмасці са спасылкай на камітэт „Брэстаблмаёмасць”.

Сума здзелкі, згодна са звесткамі Беларускай валютна-фондавай біржы, склала 14 тыс. 772,6 рубля. Раней паведамлялася, што пачатковая цана пакета акцый была 14,6 тыс. рублёў.

На момант продажу акцый мажарытарным уладальнікам ААТ „Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг” была група „Санта”.

Берасцейскі ЦУМ ужо больш за 60 гадоў з’яўляецца ключавым гандлёвым аб’ектам абласнога цэнтра. Пасля рэканструкцыі яго плошча складае больш за 7 тыс. кв. метраў, тут працуюць больш за 30 аператараў з разнастайнай групай тавараў, размешчаныя фуд-корт і магазін „Цэнтральны”.

Як адзначылі ў камітэце, наступнай здзелкай па продажы ў Берасейскай вобласці дзяржаўнага пакета акцый у гандлёвай сістэме ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа” можа стаць рэалізацыя пакета акцый ААТ „Баранавіцкі завод запасных частак „АЎТАКА” ў памеры 26,44% статутнага фонду. Аўкцыён прызначаны на 30 красавіка, прадавец — Баранавіцкі гарвыканкам, пакет акцый знаходзіцца ва ўласнасці Баранавічаў.

„АЎТАКА” спецыялізуецца на вытворчасці запасных частак для рухомага саставу Беларускай чыгункі, аўтамабільнага транспарту (грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў).

Продаж акцый будзе ажыццяўляцца ў форме простага стандартнага аўкцыёну з абвяшчэннем стартавай цаны.

belapan.by