Памежны камітэт Беларусі абверг збор грошай для дапамогі памежнікам



Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абверг інфармацыю аб зборы сродкаў для памежнікаў.

Фота: БелТА

Раней адно з незалежных медыя паведаміла, што яго чытачы-карыстальнікі „Космас-ТБ” сталі атрымліваць СМС ад правайдара. У паведамленні быў заклік „палегчыць умовы службы” памежнікам і перавесці ім грошы. Быў таксама пазначаны рахунак фонду, на які можна было пералічыць сродкі.

Разліковы рахунак — сапраўдны, адзначылі ў ДПК. Але „ведамства не мае ніякага дачынення да якіх-небудзь дабрачынных фондаў і не звярталася з просьбай пераліку грашовых сродкаў”. У сувязі з гэтым памежнікі папрасілі грамадзян „не пераводзіць грошы на названыя рахункі”.

Важна адзначыць, што кампанію „Космас-ТБ” узначальвае генерал-лейтэнант Вадзім Зайцаў. Раней ён займаў пасаду кіраўніка КДБ Беларусі, а да гэтага працаваў як раз у Дзяржаўным памежным камітэце.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]