Памежны камітэт папярэджвае пра чэргі ў «Катлоўцы»



Дзяржпамежкамітэт Беларусі папярэдзіў грузаперавозчыкаў пра магчымае ўзнікненне чэргаў у пункце пропуску «Катлоўка – Лаварышкес» (Сумежны пункт пропуску ў Рэспубліцы Беларусь „Катлоўка”) афармленне аўтамабільных транспартных сродкаў, якія ідуць па грузавым кірунку будзе ажыццяўляцца ў ручным рэжыме. У сувязі з гэтым, магчыма фарміраванне чэргаў.

Дадзеная сітуацыя выкліканая планавымі тэхнічнымі працамі ў дадзеным пункце пропуску.

„Просім улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак праз беларуска-літоўскую мяжу”, — гаворыцца ў паведамленні Дзяржпамежмітэта.

БелаПАН