Парламент даў згоду на прызначэнне новага прэм’ер-міністра



Першачарговую задачу прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка бачыць у пазбаўленні эканомікі ад вуглевадароднай і іншай кан’юнктурнай залежнасці. Аб гэтым ён заявіў сёння ў парламенце.

„Ва ўмовах новай рэальнасці пры пераходзе эканомікі да сусветных цэн на энерганосьбіты і знешніх пагроз, якія пастаянна ўзнікаюць, наша першачарговая задача – пазбавіць эканамічную сістэму ад вуглевадароднай і іншай кан’юнктурнай залежнасці, выкараніць сістэмныя дысбалансы, забяспечыць устойлівае развіццё эканомікі”, – сказаў Раман Галоўчанка.

Палата прадстаўнікоў сёння, 11 чэрвеня, дала згоду на назначэнне Рамана Галоўчанкі прэм’ер-міністрам. Ён выступіў перад парламентарыямі, адказаў на іх пытанні. У ліку іншага дэпутаты цікавіліся перспектывамі ўзаемадзеяння з Расеяй. Прэм’ер адзначыў, што пытанні, якія ўзнікаюць у двухбаковых адносінах, вырашаюцца канструктыўна. „Працуем у спакойным, стабільным рэжыме. Узнікаюць перыядычна розныя погляды на нейкія эканамічныя працэсы. Задача ўрада – дабівацца выгадных для Беларусі рашэнняў. Гэта наша прынцыповая пазіцыя”, – падвёў вынік Раман Галоўчанка.

belta.by