Пастаўкі беларускага дызпаліва ва Украіну ўпалі да мінімуму



Пастаўкі беларускага дызельнага паліва ва Украіну апусціліся да дзевяцігадовага мінімуму на фоне нафтавай спрэчкі Менска і Масквы. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы скарацілі адгрузкі дызпаліва ва Украіну на 42% – да 80,5 тысяч тон.

Пра гэта naviny.by паведамілі ва ўкраінскай «Кансалтынгавай групе А-95» са спасылкай на дадзеныя ўласнага даследавання. Там падкрэслілі, што гэта мінімальны месячны аб’ём паставак беларускага дызпаліва ва Украіну за аглядны перыяд – з 2011 года. З пачатку года беларускія НПЗ працуюць на мінімальнай загрузцы з-за адсутнасці доўгатэрміновых кантрактаў з расейскімі пастаўшчыкамі. Бакі не могуць дамовіцца аб цане на нафту. У Расеі настойваюць на прэміі да цаны, а ў Беларусі адмаўляюцца яе плаціць.

Фота delo.ua