Павялічацца штрафы за безбілетны праезд



Штрафы за безбілетны праезд у гарадскім транспарце вырастуць з 31 студзеня, перадае «Эканамічная газета». Таксама пачнуць штрафаваць і за неаплачаны правоз ручной паклажы ў цягніках.

Калі сёння па дзеючым заканадаўстве штраф у Беларусі за безбілетны праезд у гарадскім транспарце складае палову базавай велічыні, то з 31 студзеня кантралёры атрымаюць права накладаць на «зайцоў» штрафы да адной базавай. Адпаведныя змены ўнесены ў адміністрацыйны артыкул 18.30.

Памер штрафаў за безбілетны праезд пасажыраў у цягніку рэгіянальных ліній, аўтобусе і маршрутным таксі прыгарадных спалучэнняў застаўся ранейшым: 0,7 базавай велічыні ў цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній, у аўтобусе і маршрутным таксі міжгародніх спалучэнняў1 базавая велічыня.

Цяпер базавая велічыня складае 24,5 рубля.

Фота: grodno-best.info