Пехацінскі: Беларусь для Польшчы – надзвычай важны эканамічны партнёр



“Беларусь – надзвычай важны эканамічны партнёр, трэці сярод краінаў з-за ўсходняй мяжы. Паводле польскай статыстыкі, у мінулым годзе аб’ем таваразвароту павялічыўся на сем працэнтаў і склаў каля трох мільярдаў даляраў. За дзевяць месяцаў гэтага году аб’ём таваразвароту ацэньваецца ў два мільярды”, – такія лічбы агучыў віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр эканомікі Януш Пехацінскі палчас сустрэчаў з беларускімі калегамі, якія прайшлі ў Варшаве:

 – Гэта добры імпульс для польскіх фірмаў, але супрацоўніцтва трэба пашыраць і знаходзіць новыя сферы для агульнай дзейнасці.

У сувязі з гэтым Януш Пехацінскі выказаў задавальненне з таго факту, што зацікаўленасць польскіх інвестараў у Беларусі – павялічваецца. Агульная сума інвестыцый на пачатак году ацэньвалася ў 450 мільёнаў даляраў.

Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя