Пенсіі падвысяць з 1 сакавіка ў сярэднім на 6.3%



Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 сакавіка 2022 года „ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы”. Гэта значыць, пенсіі вырастуць у сярэднім на 6,3%.

Як паведамлялася, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) атрымае ў 2022 годзе амаль 1,74 млрд рублёў субвенцый. Ад абавязковых узносаў павінна паступіць прыкладна 19 млрд. Агульная сума, якую хочуць патраціць на розныя віды пенсій, – больш за 16 млрд рублёў.

Раней пенсіі падвышаліся ў верасні 2021 года. Таксама ў сярэднім на 6,3 працэнтнага пункта. Розныя віды пенсій у краіне атрымліваюць 2,5 млн чалавек. Пенсіі падвышаюць не толькі з-за росту сярэдняга заробку, але і ў сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму.

[manual_related_posts]