Пенсіі ў Беларусі атрымлівае амаль траціна насельніцтва краіны



Тэрміны і параметры чарговага пераразліку пенсій у Беларусі пакуль ня вызначаны. Паведаміла прадстаўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова.

Рашэнне пра чарговае павышэнне пенсій будзе прымацца з улікам трох фактараў – росту сярэдняй заработнай платы, змяненне велічыні бюджэту пражытачнага мінумума і фінансавага стану дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

У Беларусі расходы на выплату пенсій складаюць каля 10% ВУП – больш за 6,5 трыльёна рублёў штомесяц. Пенсіі атрымлівае амаль траціна насельніцтва Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя