Перамовы па ўступленні ў СГА плануюць завершыць у першай палове 2020 года



Беларусь плануе завяршыць перамовы па ўступленні ў СГА ў першай палове 2020 года. Аб гэтым паведаміў 21 траўня першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой у час XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі „Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць”.

Першы намеснік міністра адзначыў, што апошнім часам адбыўся шэраг пазітыўных для Беларусі падзей на сусветнай арэне. Пасля перыяду санкцый краіна вярнулася на рынак міжнародных пазык – былі размешчаны тры траншы еўрабондаў на агульную суму $2 млрд. Буйнейшыя міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы палепшылі рэйтынгі краіны. „Акрамя таго, Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу АЭСР. Мы гэтага дабіваліся на працягу апошніх 15 гадоў”, – падкрэсліў ён.

XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя „Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць” праходзіць у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У бягучым годзе мерапрыемства праходзіць у час святкавання 85-годдзя БДЭУ. У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 400 чалавек.

belta.by