Пераняць польскі досвед кіравання домам



У Варшаве распачаўся трохдзённы адукацыйны візіт беларускай дэлегацыі жыллёвых уласнікаў, якія самі кіруюць сваімі дамамі.

2014-10-23.Zavalnia_vizyt_navina_fota1

У чым перавагі такога спосабу кіравання перад звыклай для Беларусі перадачай гэтай функцыі службам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, расказвае дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання, старшыня арганізацыі “Эфектыўнае кіраваньне домам” Уладзімір Навасяд:

– Перш за ўсё – гэта магчымасць самім распараджацца сваімі грашыма, магчымасць планаваць бюджэт дома і лічыць кожную капейку. Эфектыўна выкарыстоўваць розныя магчымасці, каб жылося лепш і магчыма было  прагназаваць работы на перспектыву.

Арганізатар візіту – старшыня Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк   зазначае, што гэтая тэма вельмі актуальная для Беларусі,  бо трэба думаць, як зрабіць нашыя дамы больш экалагічнымі, энегргаашчаднымі ды фінансава незалежнымі ад дзяржавы:

– Кошты на нафту, газ, энерганосьбыіты ў Беларусі будуць павялічвацца. А ў выпадку нейкага канфлікту з нашым усходнім суседам, а мы бачылі па “малочных” і “газавых” войнах, што такая вайна ў перспектыве таксама можа адбыцца, мы павінны ўжо зараз думаць пра тое, як гэтыя дамы рабіць энергаашчаднымі, каб яны спажывалі меньш энергіі, каб людзі маглі меньш плаціць за камунальныя паслугі.

Першымі мерапрыествамі сталі сустрэчы дэлегацыі з прадстаўнікамі ўпраўлення сталічнага горада Варшава, а таксама рэдактаркай часопісу “Mieszkaniei Wspólnota”.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае  Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара