Перавоз тавару з Польшчы для асабістага карыстання значна зменшыўся



Вынікі ўвядзення чарговых абмежаванняў уладамі Беларусі для сваіх грамадзянаў па перавозу тавару праз мяжу, адчулі ўжо многія гарадзенцы.

IMG_4755 rr

На пераходзе Брузгі людзі носяць цяпер у асноўным дазволеную колькасць харчоў.

Пра гэта кажуць гарадзенцы, якія толькі перайшлі польска-беларускую мяжу.

 – Пяць кілаграмаў прадуктаў і найменняў рэчаў.

 – Прыдзіраюцца, назад адпраўляюць – схадзі назад у Польшчу і вярніся без рэчаў. Раней было прасцей нашмат.

 – Яны сварацца на нас, што мы туды-сюды ходзім. Няма асобнага пераходу, як у палякаў. У палякаў – Еўропа – ідзеш, сцежка абгароджаная, сядзіць асобны мытнік, памежнік. Прайшоў аднаго, Другога – пайшоў далей.

Людзі згадваюць, што асобныя змены мытных службаў дазваляюць сабе зневажаць пешаходаў.

Гарадзенцы, што ідуць з памежнага пераходу кажуць, што колькасць пешаходаў застаецца нязменнай, хаця кантрабандыстаў амаль не засталося.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя