„Першая шакаладная кампанія” пачала працэдуру банкруцтва
Эканамічны суд Берасцейскай вобласці пачаў банкруцтва СТАА „Першая шакаладная кампанія” (брэнд „Ідэал”). Па матэрыялах суда, даўгі кампаніі – каля 5,9 млн рублёў. Такую суму агучвае прадпрыемства.
Маёмасць і «дэбіторка» кандытарскай фабрыкі ацэненыя ў 6,5 млн. Гэта значыць тэарэтычна даўгі можна пагасіць за кошт продажу ўсяго бізнесу і правоў на дэбіторскую запазычанасць. Але праблема ў тым, што прадпрыемства стратнае: чыстыя страты за 2020 год – больш за 1,1 млн; за першую палову 2021-га – 561 тыс. рублёў. Аднак у цэлым абавязацельствы СТАА большыя, чым агучаныя 5,9 млн. Сума складае прыкладна 6,1 млн, а «дэбіторка» — усяго 448 тыс. рублёў.
Пакуль суд устанавіў ахоўны перыяд да 19 лістапада. У далейшым найбольш верагодны сцэнар – распродаж маёмасці прадпрыемства.
СТАА «Першая шакаладная кампанія» было зарэгістравана як ТАА «Беларуская кававая кампанія» ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» у 1997 годзе. У 2016-м з’явілася інфармацыя, што гэты бізнэс купляе Аляксандр Машэнскі. Раней фабрыкай валодалі палякі. Хто з’яўляецца ўласнікам зараз, дакладна невядома.
