Першы кантэйнерны цягнік з піламатэрыяламі адправіўся ў Кітай



Першы экспартны кантэйнерны цягнік з піламатэрыяламі адправіўся ў Кітай, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У складзе цягніка 46 буйнатанажных 40-футавых кантэйнераў з грузам ТАА „Століндрэў”. Састаў адправіўся са станцыі Гарынь (Берасцейскай вобласць) напярэдадні, 5 лістапада. Плануецца, што на станцыю прызначэння Туаньцзецунь (Чунцын) ён прыбудзе на працягу 12-14 сутак. Дарэчы, дастаўка грузу па моры склала б амаль 40 сутак.

Адпраўка поезда арганізавана дзяржаўным прадпрыемствам „Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр” (БТЛЦ) Беларускай чыгункі сумесна з кітайскай „Чунцын Валоша Трэйдынг Ко., Лтд” у адпаведнасці з ініцыятывай „Пояс і шлях”. Узгадненне новага маршруту руху арганізаваных кантэйнерных паяздоў садзейнічае ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем, адзначылі ў БЧ.

belta.by