“Крыніцу” рыхтуюць да прыватызацыі



Менскі піўзавод «Крыніца» рыхтуюць да прыватызацыі, аднак стратэгічных інвестараў на прадпрыемстве пакуль не чакаюць, піша Тут.бай.

Актуальнай праблемай «Крыніцы» з’яўляюцца плацяжы па ранейшых крэдытах. Кожны месяц трэба вяртаць каля 50 мільярдаў старых рублёў і плаціць толькі па працэнтах. Пры гэтым завод цяпер рэнтабельны і працуе з чыстым прыбыткам.

Адзначым, што дзяржаве належыць 84,5% акцый завода, а леташная выручка склала 89 мільёнаў рублёў, што на 12 мільёнаў больш за 2015 год. Пры гэтым чысты прыбытак “Крыніцы” вырас у 19 разоў.

Фота news.unipack.ru

[manual_related_posts]