Плаціць за жыллё па поўных тарыфах будуць амаль усе, хто з’ехаў за мяжу



Урад увёў істотныя змены па «дармаедскім» дэкрэце. Тыя, хто працуе ці вучыцца за мяжой, зараз павінны будуць плаціць за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду па эканамічна абгрунтаваных тарыфах. Гаворка пра тых, у каго ёсць ва ўласнасці жыллё. Гэтую інфармацыю журналісту «Зеркало» як фізічнай асобе пацвердзілі ў трох «дармаедскіх» камісіях.

З сакавіка праца ці вучоба за мяжой не лічацца падставамі, каб не плаціць «дармаедскую» жыроўку. Але тут ёсць выключэнне, гэтае новаўвядзенне не датычыцца тых, хто працуе або вучыцца ў краінах Еўраазіяцкага эканамічнага саюзу — Расеі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане. Калі пацвердзіць сваю занятасць або вучобу ў гэтых дзяржавах, то «дармаедская» жыроўка не пагражае.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]