Плацёжная сістэма VIALET больш не прымае і не адпраўляе плацяжы з Беларусі



Літоўская плацёжная сістэма VIALET больш не прымае плацяжы з Беларусі і не адпраўляе іх у краіну. Абмежаванні грашовых аперацый увялі 23 жніўня, паведаміла Zerkalo.io з спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі

У кампаніі патлумачылі, што такія транзакцыі будуць адхіленыя да далейшага паведамлення.

Раней стала вядома, што банкі Літвы будуць пільней правяраць міжнародныя плацяжы, звязаныя з галінамі беларускай эканомікі, якія падпалі пад санкцыі Еўрасаюза. Паводле Асацыяцыі банкаў Літвы, гэтага вымагаюць прынятыя ў чэрвені санкцыі ЕС супраць прадпрыемстваў і банкаў Беларусі.