Полацкая гандлёвая сетка «Дыяніс» адкрые краму ў Менску



У Менску на рамонт зачыніўся універсам «Магілёўскі» на аднайменнай вуліцы. Пасля правядзення работ на яго месцы адкрыецца першы ў сталіцы магазін полацкай сеткі «Дыяніс». 

Універсам «Магілёўскі» знаходзіцца на вуліцы Магілёўскай, 12, каля станцыі метро «Інстытут культуры». Да нядаўняга часу гэта быў адзін з нешматлікіх несетевых буйных магазінаў у сталіцы. Ён кіруецца праз ЗАТ «Універсам «Магілёўскі». Адзін з асноўных акцыянераў ЗАТ прадаў свае акцыі і на месцы «Магілёўскага» запрацуе магазін полацкай сеткі «Дыяніс». Гэта можа адбыцца ў лістападзе-снежні.

Сетка «Дыяніс» існуе каля 20 гадоў і прадстаўлена 18 магазінамі ў Полацку, Наваполацку, Гомелі, Берасці і Лепелі. У Наваполацку гэтая сетка мае добрую рэпутацыю. Мясцовыя адзначаюць вялікі выбар тавараў (асабліва – садавіны) і добрую ўласную прадукцыю. У Берасці таксама хваляць «Дыяніс».

Сетка належыць аднаму з найбуйнейшых імпарцёраў агародніны і садавіны ў Беларусі ТАА «Ресттрэйд». А кантралюецца гэтая кампанія буйнымі полацкімі бізнесменамі Сяргеем Думпам і Барысам Цлафом, паведамляў некалькі гадоў таму «Штодзённік». Цяпер Сяргей Думпа займае 84-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі.

news.tut.by