Полацкая ГЭС дала першую электраэнергію



20 лютага ўключаны ў сетку адзін з пяці гідраагрэгатаў Полацкай ГЭС для правядзення пуска-наладачных работ. Канчатковы пуск ГЭС чакаецца летам 2017 года.

Генератар турбіны Г-3 ужо нясе намінальную нагрузку і будзе адключаны пасля правядзення неабходных тэстаў. Распрацавана праграма паэтапнага падлучэння да сеткі агрэгатаў станцыі з улікам чаканага ўзроўню вады, паведамілі ў ДВА «Белэнерга».

Будаўніцтва Полацкай ГЭС уключае ў сябе гідравузел, ложа вадасховішча, абсталяванне для выдачы магутнасці і злучэнні з энергасістэмай.

Намінальная электрычная магутнасць Полацкай ГЭС з пяццю гідраагрэгатамі складзе 21,66 МВт.

Будаўніцтва Полацкай ГЭС на рацэ Дзвіна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Дзяржпраграмай будаўніцтва гідраэлектрастанцый у Беларусі і праграмай развіцця энергетычнай сістэмы.

energo.by