Польская Orlen чакае пераломных перамоваў 3 чэрвеня пра пастаўкі нафты па „Дружбе”



Польская нафтаперапрацоўчая кампанія Orlen чакае, што 3 чэрвеня ў Маскве адбудуцца пераломныя перамовы пра пастаўкі расейскай нафты па трубаправодзе „Дружба”. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення польскага канцэрна Даніэль Абайтак.

„Мы думаем, што 3 чэрвеня ў Маскве будзе пераломная сустрэча”, – сказаў ён, падкрэсліўшы, што перагаворы прадаўжаюцца і дэталі ён раскрываць не можа.

Гаворачы аб магчымых кампенсацыях і падліку панесеных кампаніяй страт з-за паставак забруджанай нафты, прадстаўнік польскай кампаніі адзначыў, што для раскрыцця гэтай інфармацыі „час яшчэ не настаў”. „Мы ў працэсе аналізу і падліку”, – адзначыў ён.

У сярэдзіне красавіка канцэрн „Белнафтахім” паведаміў пра рэзкае пагаршэнне якасці нафты, што паступае з Расеі па „Дружбе”. У выніку шэраг краін, уключаючы Польшчу, спынілі прыём і перапрацоўку расейскай нафты. У Варшаве 23 траўня адбыліся перамовы прадстаўнікоў нафтавай галіны Расеі, Польшчы і ФРГ. Расейскі бок на гэтай сустрэчы прапанаваў шэраг тэхнічных мерапрыемстваў, якія дадуць магчымасць аднавіць пастаўкі сыравіны па „Дружбе”. Пастаўкі чыстай нафты ў Польшчу ў выпадку рэалізацыі гэтага плана могуць пачацца 9-10 чэрвеня.

Наступныя перагаворы зацікаўленых бакоў павінны адбыцца ў Маскве 3 чэрвеня. Раней у Польшчы заяўлялі, што аднаўленне паставак будзе залежаць ад вырашэння пытання з кампенсацыямі.

belta.by