Польскі Сейм прыняў бюджэт на 2020 год



Польскі Сейм у другім чытанні прыняў бюджэт на 2020 год. І гэта першы бездэфіцытны бюджэт. Даходы, як і выдаткі, павінны скласці 435 мільярдаў злотых. Сёння дэпутаты Сейму разгледзелі 111 паправак да бюджэту, з іх былі прынятыя 15 паправак. Цяпер праект бюджэту трапіць на разгляд верхняй палаты парламенту – Сенату, а пазней яго мае падпісаць прэзідэнт.

Плануецца, што сёлета ВУП Польшчы вырасце на 3,7 працэнта, інфляцыя затрымаецца на роўні 2,5 працэнтаў. Рост заработнага фонду ў нацыянальнай гаспадарцы, а таксама пенсій ды іншых выплат, мае скласці 6,3 працэнта. У бюджэце закладзеныя падвышэнні заробкаў настаўнікам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота rmf24.pl