Польскія і літоўскія гандлёвыя сеткі разглядаюць магчымасці працы ў Беларусі
Год таму
У сувязі са зніжэннем патоку беларускіх пакупнікоў, польскія і літоўскія гандлёвыя сеткі разглядаюць магчымасці працы ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў дырэктар брокерскага падраздзялення кампаніі Colliers International у Беларусі Андрэй Алёшкін.
Паводле яго, такія магчымасці разглядае буйны рытэйлер з краін Балтыі кампанія Apranga, якая мае ва ўласнасці 70% вядомага гандлёва-забаўляльнага цэнтру «Акраполіс» у Вільні.
Алёхін таксама зазначыў, што і буйныя польскія кампаніі LPP group і Mohito «даўно зразумелі, што павінны тут прысутнічаць».
«Яны выбралі шэраг праектаў і разглядаюць варыянт або выдачы франшызы, або працы самастойна», – адзначыў эксперт.