Поўная аплата ацяплення – з 2026 года



Пра гэта журналістам падчас Кастрычніцкага эканамічнага форуму ў Менску паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Аляксандр Турчын.

– Пытанне, якое мы ўсе абмяркоўвалі, – гэта павелічэнне тарыфаў для насельніцтва. Гэта больш аддалены перыяд. Хаця, на мой погляд, да гэтага пытання трэба падыходзіць вельмі ўзважана. Нядаўні вопыт шэрагу краін паказвае, як падвышэнне тарыфаў успрымецца насельніцтвам. На колькі аддалена? Аддалена для таго, каб выконваць даручэнне кіраўніка краіны ад памерах штогадовых падвышэнняў аплаты працы. Па нашых разліках, гэта недзе 2026 год.

Пры гэтым, як дадаў Аляксандр Турчын, пытанне аб пазыках Міжнароднага валютнага фонду на перыяд рэфармавання эканомікі пакуль на парадку дня ў Беларусі не стаіць.

Беларускае Радыё Рацыя