Прадаюць больш, чым купляюць: як беларусы здавалі валюту ў студзені



Сёмы месяц запар беларусы прадаюць больш валюты, чым купляюць. У студзені 2022-га гэтая тэндэнцыя захавалася, хоць і аб’ёмы валютных аперацый пасля навагодніх святаў рэзка ўпалі. Myfin.by наглядна паказвае, як беларусы куплялі і прадавалі валюту.

Пасля вераснёўскага рэкорду ў $ 180 млн чыстага продажу валюты ў студзені 2022-га гэта значэнне ўпала да $ 30,4 млн у месяц. Такія даныя прыводзіць Нацбанк.

У студзені фізасобы набылі $832,5 млн у эквіваленце — гэта на 20% менш, чым снежні, калі ў пераднавагодні месяц гэтая сума перавышала $1 млрд. Прадалі валюты ў студзені — $862,9 млн. у выніку аб’ём чыстага продажу валюты склаў $ 30,4 млн.

Суб’ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі Беларусі за студзень 2022-га набыта замежнай валюты на $ 2030,9 млн у эквіваленце. Прадалі яны на $2081,1 млн. Чысты продаж склаў $50,1 млн.

Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на $ 18,3 млн, а прадалі $71,3 млн. У выніку чысты продаж склаў $ 53 млн.

Такім чынам, і прадпрыемствы, і насельніцтва выступаюць цяпер чыстымі прадаўцамі валюты, што дапамагае Нацбанку папаўняць золата-валютныя рэзервы краіны і ўтрымліваць пад кантролем курс беларускага рубля.

[manual_related_posts]