Рассельгаснагляд інспектуе малочныя прадпрыемствы ў Беларусі
Год таму
Прадстаўнікі Рассельгаснагляду інспектуюць малочныя прадпрыемствы ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
„Прадстаўнікі Рассельгаснагляду сёння пачалі работу ў рэгіёнах Беларусі. Яны інспектуюць малочныя прадпрыемствы”, – інфармавалі ў прэс-службе Мінсельгасхарчу.
Работу праводзяць дзве групы інспектараў Рассельгаснагляду.