Прафсаюз IndustriALL заклікаў урад Беларусі спыніць ціск на чальцоў незалежных прафсаюзаў



Глабальны прафсаюз IndustriALL заклікае ўрад Беларусі прыняць меры па спыненні ціску на чальцоў незалежных прафсаюзаў, гаворыцца  ў лісце генеральнага сакратара арганізацыі Вальтэра Санчэса міністру працы і сацыяльнай абароны Ірыне Касцевіч.

„Глабальны прафсаюз lndustriALL заклікае вас як міністра працы і сацыяльнай абароны пакончыць з застрашваннем, пераследам, затрыманнямі і арыштамі прафсаюзных лідараў і чальцоў, якія вядуць законную прафсаюзную дзейнасць, асабліва ў ААТ „Нафтан”, у адпаведнасці з рэкамендацыяй камітэта МАП па прымяненні стандартаў і ў мэтах выканання Канвенцыі МАП № 87 аб свабодзе асацыяцыі, ратыфікаванай Беларуссю. Неадкладна спыніць ціск, што ўзрастае, на лідараў і чальцоў незалежных прафсаюзаў, якія мірна ажыццяўляюць свае законныя правы чалавека і правы працоўных, — ваша адказнасць у межах абавязацельстваў урада Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і стандартамі”, — падкрэсліў кіраўнік сакратарыята міжнароднага прафсаюза.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: industriall-union.org