Прагнозы росту даляра ЗША ад беларускіх экспертаў



Да канца года даляр ЗША будзе каштаваць 11 тысяч – 11 тысяч 200 беларускіх рублёў, прагназуюць беларускія эксперты. Такая ацэнка ўтрымліваецца ў прагнозе, падрыхтаваным расейскім агенцтвам C-bonds.

Беларускія эканамісты чакаюць, што дэвальвацыя рубля ў чацвёртым квартале складзе прыблізна 4 – 4,5 працэнты. Паводле „БСБ – Банка”, даляр складзе 10 тысяч 980 рублёў.

Прадстаўнікі афіцыйнага партнёра „Альпары” ў Беларусі – прагназуюць да канца года, курс даляра ў 10 тысяч 960 рублёў.