Прамысловасць выходзіць з крызісу



Паводле намесніка міністра прамысловасці Генадзя Свідзерскага, статыстыка за паўгоддзе дазваляе спадзявацца на лепшае ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі:

– У нас рэнтабельнасць продажаў склала 9,5%. Мы планавалі, што ў нас будзе 4%. То бок у два разы пераўзыдзены ўровень рэнтабельнасці продажаў. Чысты прыбытак – 105 мільёнаў рублёў. Гэта забяспечана тым, што практычна 130% у нас экспарт. Можна казаць, што фінасавыя паказнікі ў гэтым годзе ў падведамасных прадпрыемствах лепшыя.

Як зазначыў Генадзь Свідзерскі, усе 17 холдынгаў Міністэрства прамысловасці працуюць без стратаў, у іх ёсць некалькі асобных стратных прадпрыемстваў, але гэта не ёсць сістэмай.

Беларускае Радыё Рацыя