Прамысловая вытворчасць у студзені-красавіку знізілася на 3,8%



У студзені—красавіку 2020 года прамысловая вытворчасць у бягучых цэнах склала 35,2 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 3,8% менш, чым за такі ж перыяд 2019 года, паведаміў Белстат.

 

 

У студзені 2020 года да студзеня 2019-га прамвытворчасць скарацілася на 5,8%, студзені—лютым — на 3,3%, студзені—сакавіку — на 2,7%

За чатыры месяцы гэтага года ў горназдабыўной прамысловасці зніжэнне вытворчасці склала 2,2%, у апрацоўчай — 4%. У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам вытворчасць знізілася на 3,7%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — павялічылася на 1,5%.

У 2019 годзе ў студзені—красавіку адзначаўся прырост прамысловай вытворчасці на 1,2%.

У 2017 годзе прамысловая вытворчасць вырасла на 6,1%, у 2018 — м — на 5,7%, у 2019м — на 1%.

belapan.by