Працягваюцца перамовы пра аднаўленне паставак беларускага мяса



Перамовы па аднаўленні паставак прадукцыі беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў у Расею працягваюцца ў Менску. Беларускі бок адзначае, што ёсць некаторыя праблемы ва ўзаемаадносінах з расейскімі калегамі, якія незаўсёды прадастаўляюць пратаколы выпрабаванняў беларускай прадукацыі.

Беларускі віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы адзначае, што гэта ўнутраная справа Расеі і Беларусі:

Мы гэта вырашым. Зараз працуе група высокага ўзроўню – на ўзроўні намеснікаў міністраў. Будуць выпрацаваны падыходы, прыняты рашэнні. Мы тут закранулі стандарты і іншае. І ўся бяда ў тым, што павінна быць адзіная метадалогія ацэнкі і адбору, адзіная метадалогія і падыход, а таксама арбітраж па спрэчных пытаннях. Якраз дзеля гэтага і збіраецца наша Еўразійская камісія. Таму ў хуткім часе рашэнне будзе прынята.

У лістападзе Расея ўвяла забарону на ўвоз мясной і малочнай прадукцыі буйных беларускіх прадпрыемстваў. Расейскі бок выставіў прэтэнзіі да якасці беларускай прадукцыі, а таксама заявіў пра сумнеўнасць ветэрынарных сертыфікатаў, выданых на прадукцыю, якая ўвозілася ў Расею.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота saglik.mahmure.com