Продаж Geely Atlas афіцыйна стартаваў у Расеі



Продаж беларуска-кітайскага аўтамабіля Geely Atlas афіцыйна стартаваў сёння ў Расеі. Гэтай падзеі была прысвечана прэзентацыя красовера, якая адбылася ў Маскве.

„Цяжка навучыцца вырабляць аўтамабілі, але яшчэ цяжэй навучыцца іх прадаваць”, – сказаў журналістам першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідзерскі.

Тым не менш, паведаміў ён, ужо больш за 20 расейскіх дылераў падпісалі пагадненні аб продажах вырабленых у Беларусі на заводзе „БелДжы” машын. Першы намеснік міністра нагадаў, што магутнасці прадпрыемства разлічаны на выпуск 60 тыс. аўтамабіляў у год з перспектывай пашырэння вытворчасці да 120 тыс.

У Беларусі праводзіцца вялікая работа па лакалізацыі вытворчасці Geely Atlas. У прыватнасці, аўтамабілі ўжо абсталёўваюцца беларускімі шынамі, вырашаюцца пытанні вытворчасці ў Беларусі сілавых установак, радыятараў, мастоў і іншых камплектуючых. „Гэта дазволіць зрабіць аўтамабіль канкурэнтаздольным на рынку”, – перакананы першы намеснік міністра прамысловасці.

belta.by