Продаж навукаёмістай прадукцыі складае траціну беларускага экспарту



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі.

– Доля экспарта высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі ў агульным аб’ёме беларускага экспарта склала 33,1%, што на 1,1% вышэй плана, які мы сабе ставілі, і вышэй таго паказчыка, які быў у 2017 годзе. Напрыклад, у вартасным выражэнні экспарт высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі склала больш 12 млрд. даляраў ЗША. Больш чым на 20% узроўня 2017 года.

Паводле Андрэя Касоўскага, у 2018-м упершыню за  апошнія 15 гадоў вырас адзін з найважнейшых паказчыкаў эканомікі – навукаёмістасць ВУП. У 2015—2016 гадах ён склаў 0,5%, у 2018-м – 0,62% ад ВУП Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя