Беларусы панеслі валюту ў абменнікі



У лютым беларусы, упершыню з кастрычніка мінулага году, сталі чыстымі прадаўцамі наяўнай валюты.

Агулам за папярэдні месяц прадалі амаль на 67 мільёнаў даляраў больш, чым купілі. Пры гэтым люты стаў першым месяцам, калі наяўны валютны рынак працаваў без абмежаванняў, уведзеных у снежні мінулага году.

Паводле звестак Нацбанка, у лютым грамадзяне павялічылі куплю наяўнай валюты на 12 працэнтаў у параўнанні з студзенем, яна склала 409 мільёнаў даляраў.

Продаж наяўнай валюты ў лютым павялічыўся на 45 працэнтаў.