Прыняты дакумент аб забароне аднаразовага пластыкавага посуду



Устаноўлены пералік аднаразовага пластыкавага посуду, выкарыстанне і продаж якога забаранецца ў аб’ектах грамадскага харчавання.

Гэта зроблена пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 19 лютага 2020 года № 14.

 Згодна з дакументам, у пералік увайшлі наступныя віды аднаразовага пластыкавага посуду: палачкі для размешвання напояў, кубачкі, талеркі, трубачкі (саломінкі) для напояў, упакоўка для прадукцыі грамадскага харчавання і харчовых прадуктаў (кантэйнеры, латкі, скрынкі, ланч-боксы, корэксы, слоікі, бутэлькі), за выключэннем упакоўкі для кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў, кубкі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

zviazda.by

Фота inform-progulka.by