Прыватным аўтаперавозчыкам дазволяць да канца года працаваць без конкурсаў



У Беларусі прапануецца дазволіць рэгулярным аўтаперавозчыкам да канца года працаваць без конкурсаў. Адпаведнае рашэнне змешчана ў праекце ўказа „Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў”, размешчаным на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый для грамадскага абмеркавання.

Для забеспячэння транспартнага абслугоўвання насельніцтва і развіцця міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах прапануецца ўстанавіць, што права выканання міжгародніх унутрыабласных, міжгародніх міжабласных аўтаперавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах прадастаўляецца без правядзення конкурсу юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія адпавядаюць патрабаванням заканадаўства аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках, на падставе дагавора аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах.

Указ павінен распаўсюдзіць сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 23 студзеня 2018 года, і дзейнічае да 31 снежня бягучага года.

Выказаць прапановы па праекце ўказа жадаючыя могуць да 24 траўня ўключна, накіраваўшы інфармацыю на электронны адрас: [email protected]

belta.by