Пяць беларускіх птушкафабрык пачнуць пастаўкі прадукцыі ў Кітай



Пяць беларускіх птушкафабрык пачнуць пастаўкі прадукцыі ў Кітай, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

„Па выніках праведзеных інспекцый, а таксама візіту кітайскай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне КНР кітайскі бок прыняў рашэнне адкрыць пяць беларускіх птушкафабрык для паставак мяса птушкі ў Кітай. Цяпер Мінсельгасхарч завяршае ўзгадненне ветсертыфіката для таго, каб прадпрыемствы змаглі ўжо ў маі пачаць пастаўкі мяса птушкі на кітайскі рынак”, – сказаў Аляксей Багданаў.

Для паставак у Кітай адкрыты такія беларускія птушкафабрыкі, як ААТ „Агракамбінат „Дзяржынскі”, ААТ „Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, ААТ „Птушкафабрыка „Дружба”, СЗАТ „Сервалюкс”, ААТ „Смалявічы Бройлер”.

belta.by