Пяць новых расейскіх кампаній паставяць у Беларусь нафту



Пяць новых расейскіх пастаўшчыкоў даставяць у Беларусь у сакавіку 200 тысяч тон нафты без прэміі. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на прэс-сакратара канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Сумарны аб’ём паставак на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў гэтым месяцы складзе каля 1 мільёна тон нафты.

Пастаўкі ідуць па цане без прэміі, як і дамагаўся беларускі бок. Што тычыцца паставак у красавіку ад гэтых «невялікіх расейскіх кампаній», то праца па гэтым пытанні яшчэ будзе праводзіцца з улікам сітуацыі на міравым нафтавым рынку, сказаў Цішчанка.

Акрамя таго, азербайджанская дзяржаўная кампанія Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тысяч тон нафты. Сакавіцкія пастаўкі расейскай нафты, набытай без прэміі ў трэйдараў, складуць 160 тысяч тон.

Беларускае Радыё Рацыя