Расейскі фінансавы рынак вырас пасля заяваў пра вывад войскаў РФ з Беларусі



Расейскі рубель і каштоўныя паперы расейскіх эмітэнтаў аднавілі рост 27 студзеня пасля заяваў пра тое, што расейскае войска, адпраўленае ў Беларусь на вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022», не застанецца на тэрыторыі саюзніка.

У прыватнасці, інвестараў абнадзеілі словы першага намесніка міністра абароны Беларусі генерал-маёра Віктара Гулевіча аб тым, што пасля праверкі боегатоўнасці воінскія часці РФ пакінуць Беларусь, як гэта адбывалася пасля ўсіх папярэдніх вучэнняў.

На брыфінгу Гулевіч падкрэсліў абарончы характар ​​вучэнняў і адсутнасць пагрозы для еўрапейскай супольнасці.

У выніку даляр зноў таргуецца на Масбіржы па 78 расейскіх рублёў, курс еўра страціў 2 рублі за суткі і ў разліках „заўтра” прапануецца па 88 расейскіх рублёў.

Індэкс МасБіржы вырас на 1,5%, а РТС – на 3,16%. Аблігацыі федэральнай пазыкі даражэюць упершыню за тыдзень: індэкс RGBI прырос на 0,19%.

Раней паведамлялася, што пачатак тыдня выдаўся стрэсавым для расейскага фондавага рынку: 24 студзеня даляравы індэкс РТС „асеў” амаль на 10%, а „блакітныя фішкі” страцілі ад 2 да 12%.

officelife.media

[manual_related_posts]