Расейскі сельгаснагляд зноў выстаўляе прэтэнзіі Беларусі



На гэты раз падставай для абвінавачанняў стала затрыманне 18-ці тон украінскіх таматаў, якія, паводле расейскага ведамства, прыбылі з Беларусі і заражаныя небяспечным шкоднікам раслінаў.

Паводле расейскага боку, прадукцыя суправаджалася фіта-санітарным сертыфікатам, які выдалі ў Беларусі. Гэта ўжо не першы выпадак, калі прадукцыя, якая ўвозіцца з Беларусі, вяртаецца назад.

Каментуе беларускі эканаміст Міхась Залескі:

– Калі няма механізму рэгулявання экспарту і імпарту ў краіны, гэтая краіна пачынае выкарыстоўваць нетарыфныя метады рэгулявання. Рускія шырока выкарыстоўваюць сваю ўстанову для блакіроўкі і маніпуляцый. Вось зараз яны гэтым і займаюцца. А наша прадукцыя, якая была, такая і ёсць. Яна не “супер-пупер”, але раней не было інцыдэнтаў так часта.

Расейскі бок у сваіх дзеяннях спрабуе найперш папярэдзіць экспарт прадукцыі з Польшчы, Літвы, ды іншых краінаў, на якія пашыраецца расейскае эмбарга. Аднак эканаміст лічыць, што Расея цяпер знаходзіцца ў такім стане, калі сама не ведае чаго хоча, і гэтая адсутнасць стратэгіі праяўляецца ва ўсіх галінах дзейнасці.

 Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя

 

 

 

[manual_related_posts]