Расея абяцае Беларусі дапамагчы рэфінансаваць дзяржаўную пазыку



Расея абяцае Беларусі дапамагчы рэфінансаваць дзяржаўную пазыку і падтрымаць золатавалютныя рэзервы. Гэта вынікае з тэксту дэкрэта №6 Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, піша сайт banki24.by.

Верагодна, гаворка ідзе пра новы расейскі крэдыт на пагашэнне старых, расійскіх жа, якія прыйшоў час аддаваць. За 2022 год Беларусь мусіць вярнуць Расеі больш за 1,1 мільярда долараў. Агулам на пагашэнне дзяржаўнай пазыкі беларускія ўлады мусяць накіраваць у бягучым годзе прыкладна 2,5 мільярда долараў. І яшчэ 1,2 мільярда долараў — на працэнты.

Тым часам, запазычанасць Беларусі перад Расеяй склала 8,1 мільярда долараў.

[manual_related_posts]