Расея і Беларусь узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе



Расея і Беларусь узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе, падатковы манеўр улічаны ня будзе. Праблема кампенсацыі за брудную расейскую нафту, якая папсавала беларускае абсталяванне, таксама да канца ня вырашаная.

Пра дамоўленасць Менску і Масквы аб умовах паставак расейскай нафты ў 2021 годзе паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы. Чакаецца, што формула разліку цаны на сыравіну і аб’ём паставак застануцца ранейшымі.

Фота: Reuters