Расея хоча падвысіць цану на нафту для Беларусі
19 гадоў таму
Віцэ-прэм’ер Юрый Назараў заявіў у Палаце прадстаўнікоў, што расейскія кампаніі хочуць павялічыць цану на сыравіну для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. «Акурат вядзём кампанію па закупцы нафты на наступны год. Нам кажуць: слухайце, ну рызыкоўна з вамі працаваць. Давайце за рызыкі падымем цану. Мы абмяркоўваем, пераконваем, знаходзім рашэнні», — агучыў Назараў прычыны засцярогі расейскіх бізнесоўцаў, пры гэтым не ўдакладніўшы, якія менавіта суб’екты настойвалі на павелічэнні цаны.
Чыноўнік запэўніў, што ўрад мае пэўныя планы на выпадак прыняцця пятага пакету заходніх санкцый.
Фота: DW
