Расея плануе скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь
Год таму
Міністэрства энергетыкі Расеі мае намер зменшыць на 12% экспарт нафты ў Беларусь у першым квартале 2017 года, піша газета «Коммерсант» са спасылкай на знаёмыя з сітуацыяй крыніцы.
Згодна з графікам, перададзеным, як паведамляе выданне, беларускаму боку 28 снежня, аб’ём паставак у першым квартале гэтага года складзе 4 мільёны тон замест запланаваных 4,5 мільёна.
Рашэнне, піша «Коммерсант», прынята з-за таго, што бакам да канца мінулага года не ўдалося вырашыць спрэчку па выплаце доўгу Менска па газе.
Фота REUTERS