Расея забараніла увоз яблыкаў з Берасцейшчыны



Рассельгаснагляд заявіў, што „сур’ёзна занепакоены працягам спробаў увозу ў Расею з Рэспублікі Беларусь санкцыйнай прадукцыі”.  9 сакавіка расейцы выявілі, што да іх пад выглядам беларускай прадукцыі з Берасцейскай вобласці вязуць польскія яблыкі. Пры тавары быў фітасанітарны сертыфікат, выдадзены Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь, які пацвярджаў беларускае паходжанне яблыкаў. Але маркіроўка на яблыках паказвала, што іх вырасцілі ў Польшчы.

Таму з 17 саквіка Рассельгаснагляд часова забараняе ўвоз яблыкаў з Берасцейшчыны. Санкцыі будуць дзейнічаць, пакуль Беларусь не паведаіць пра меры, прынятыя для прадухілення паўтору такіх парушэнняў. Пры гэтым спецыялісты Рассельгаснагляду павінны прызнаць гэтыя меры эфектыўнымі.

Беларускае Радыё Рацыя