Расея зняла забарону з прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў



Рассельгаснагляд зняў часовыя абмежаванні на пастаўку прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Забарона знятая з прадукцыі наступных прадпрыемстваў:

ААТ «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат»;

ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат»;

ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Салігорскі філіял;

«Вахавяк Плюс».

Аднак сухое малако, сухая малочная сыроватка, сыр і масла гэтых прадпрыемстваў пакуль засталася пад абмежаваннямі.

Рашэнне прынялi пасля аналізу дзвестак дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Расейскае ведамства нагадала, што ключавой умовай зняцця абмежаванняў з’яўляецца захаванне ў беларускай прадукцыі нормаў і патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза.

паводле freesmi.by