Рассельгаснагляд: „бан” для прадпрыемства „Мазырскія малочныя прадукты”



Як паведамляецца ў матэрыялах ведамства, на гэты раз на паўторным парушэнні „трапілася” прадпрыемства „Мазырскія малочныя прадукты”. У вырабленым імі тварагу былі выяўленыя бактэрыі групы кішачнай палачкі.

Забарона дзейнічае з 7 жніўня.

У адпаведнасці з дзеючым парадкам пры першым выяўленні парушэнняў расейскіх ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Рассельгаснагляд ставіць прадукцыю парушальніка на ўзмоцнены лабараторны кантроль, пры паўторным парушэнні – абмяжоўвае яе пастаўкі ў РФ.

interfax.by