Рассельгаснагляд едзе ў Беларусь з праверкай
Год таму
Спецыялісты Рассельгаснагляду 5 красавіка накіруюцца ў Беларусь для праверкі жывёлагадоўчых прадпрыемстваў краіны. Пра гэта РБК распавяла афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Мелано.
«Заўтра спецыялісты Рассельгаснагляду выязджаюць у Беларусь, зараз фармуем спіс прадпрыемстваў для праверкі, будзем узгадняць яго з беларускім бокам», — сказала Мелано. Яна дадала, што дакладныя тэрміны інспекцыі пакуль не ўстаноўлены.
Напярэдадні, 3 красавіка, у Стрэльні пад Санкт-Пецярбургам адбыліся перамовы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам. На сустрэчы, у прыватнасці, уздымалася пытанне аб супрацы ў сферы сельскай гаспадаркі.
Візіт супрацоўнікаў Рассельгаснагляду ў Беларусь стане першым з пачатку 2017 года.