Рассельгаснагляд прадоўжыць інспекцыю беларускіх вытворцаў



Спецыялісты Рассельгаснагляду прадоўжаць інспекцыю беларускіх прадпрыемстваў 10 траўня, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі – дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін.

„Рассельгаснагляд прадоўжыў інспекцыю, іх спецыялісты ўязджаюць цяпер на святы, а потым вернуцца да нас у краіну 10 траўня і будуць працаваць да 12 траўня”, – растлумачыў ён.

Намеснік міністра расказаў, што на бягучым тыдні прадстаўнікі Рассельгаснагляду наведалі 8 беларускіх прадпрыемстваў, усяго, паводле папярэдніх даных, яны павінны праверыць 13 прадпрыемстваў. „Пасля 12 траўня яны апрацуюць атрыманую інфармацыю і прадаставяць нам справаздачу”, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

Інспектаваліся прадпрыемствы розных галін. „Усё правяралі – і рыбныя прадпрыемствы, і малако, і мяса. І правяралі поўнасцю – сыравінную зону, фермы, лабараторыі, раённыя ветэрынарныя станцыі і самі прадпрыемствы. Увесь комплекс ад і да”, – канстатаваў ён.

Як паведамлялася, спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі работу ў Беларусі 1 траўня.

Папярэдняя інспекцыя Рассельгаснагляду працавала на беларускіх прадпрыемствах у красавіку на працягу дзевяці дзён. Пяць груп спецыялістаў праінспектавалі 18 прадпрыемстваў. Па выніках інспекцыі былі зняты абмежаванні на ўвоз прадукцыі „Велес-Міт” і „Бабуліна крынка”.

belta.by